Гомельскі гарадскі моладзёжны тэатр рыхтуе прэм'еру спектакля "Усе глушэй музыка вайны", паведаміла дырэктар тэатра Алена Маставенка, піша БЕЛТА [1].
Спекталь, аўтарам сцэнарыя і пастаноўкі якога з'яўляецца актрыса тэатра Галіна Анчышкіна, прысвяцілі 75-годдзю вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "У цэнтры спектакля - лёсы людзей, якія сапсавала, а часцяком і абарвала Вялікая Айчынная вайна. Пра тое, як пекла той бесчалавечнай вайны закранула простых людзей, і раскажа словамі нашых землякоў спектакль "Усё глушэй музыка вайны", - адзначыла Алена Маставенка.
У працэсе падрыхтоўкі былі выкарыстаныя архіўныя матэрыялы з фондаў бібліятэк, асабістых архіваў жыхароў Гомеля, фота- і відэасведчанні розных гадоў, унікальны музычны матэрыял.
Прэм'ерныя паказы спектакля пройдуць 21, 24 і 27 лістапада.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/gomelskij-molodezhnyj-teatr-gotovit-premjeru-spektaklja-vse-glushe-muzyka-vojny-326164-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/teatr
[3] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[4] https://zviazda.by/be/tags/vayna
[5] https://zviazda.by/be/tags/glyadach