Фармацэўтычныя сеткі павінны падлучыцца да сістэмы "Электронны рэцэпт" да канца 2018 года. Пра гэта паведамляе сайт [1] Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг.
Сістэма "Электронны рэцэпт" апрабуецца ў беларускіх установах аховы здароўя больш за трох гадоў. Да сістэмы на 31 кастрычніка 2018 года падключыліся 434 ўстановы аховы здароўя. Пры гэтым з пачатку года выпісалі больш за 4 млн 900 электронных рэцэптаў.
Да нядаўняга часу па электронных рэцэптах адпускалі лекі толькі ў сетцы аптэк Белфармацыі. Сёння гэта таксама можна зрабіць у васьмі камерцыйных сетках аптэк, на стадыі падключэння яшчэ 11 сетак.
Нагадаем, што атрымаць электронную карту для рэцэптаў можна ў паліклініцы па месцы жыхарства. Туды трэба прыйсці з пашпартам і даць пісьмовую згоду на гэта. У далейшым электронны рэцэпт будзе прывязаны да электроннай медыцынскай карты, на якія ў Беларусі плануюць цалкам перайсці да 2022 года.
Спасылкі
[1] https://nces.by/do-konca-goda-vse-belorusskie-apteki-podkluchatsya-k-sisteme-e-recept/
[2] https://zviazda.by/be/tags/apteki-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/recept