22 лістапада ў Паставах будзе дадзены старт рэгіянальным адборачным этапам рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. На наступны дзень эстафету прыме Віцебск, а завершыць яе Лепель 11 снежня.
У восьмы раз Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі збярэ лепшыя распрацоўкі ў розных сферах жыццядзейнасці. Дарэчы, у гэтым годзе 10 намінацый, якія аб'яднаюць праекты ў галіне энергетыкі, прамысловасці, медыцыны, будаўнічых тэхналогій, бія- і нанаіндустрыі, інфармацыйных і авіякасмічных тэхналогій, нацыянальнай бяспекі і сацыяльнай сферы.
— З дапамогай конкурсу аўтары могуць знайсці аднадумцаў, спонсараў, укараніць свой праект у рэальны сектар вытворчасці. Удзельнікі — гэта моладзь ад 14 да 31 года, якая ўжо ў сваім узросце прапануе гатовыя да ўкаранення і камерцыялізацыі прадукты, — распавяла загадчыца аддзела арганізацыйнай і праграмнай дзейнасці Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Таццяна Рык.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/100-idey-dlya-belarusi-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/brsm