Ці ведаеце вы, што менавіта шчытападобная залоза забяспечвае рост і развіццё дзіцяці, фізічную і разумовую працаздольнасць і іншыя важныя функцыі арганізма? Гэта менавіта так. Свой уплыў шчытападобная залоза аказвае, выдзяляючы ў кроў адпаведныя гармоны, складнікам якіх з'яўляецца ёд, а таксама бялок.
— У некаторых рэгіёнах нашай краіны — да іх адносіцца, напрыклад, Палессе — у глебе, а значыць, і ў прадуктах харчавання ёду не хапае. У часткі людзей гэта вядзе да павелічэння (гіперплазіі) шчытападобнай залозы рознай ступені: такім чынам арганізм імкнецца папоўніць недахоп ёду, — кажа ўрач-рэабілітолаг 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі г. Мінска Любоў Лонская. — Павелічэнне шчытападобнай залозы, пачынаючы з трэцяй ступені і больш, называецца валляком. У Беларусі гэта захворванне сустракаецца часта, таму кажуць пра эндэмію валляка. Асабліва ён небяспечны ў дзіцячым узросце, бо можа прывесці да затрымкі росту, да адставання ў фізічным і разумовым развіцці.
Таму варта ведаць, што:
Выкарыстоўваць гэтыя прадукты можна як для прыгатавання першых і другіх страў, так і для салатаў, вінегрэту, ужываць у свежым выглядзе. Акрамя таго, для прыгатавання ежы варта выкарыстоўваць ёдаваную соль. Дадаваць яе трэба ў канцы варкі, не дапускаць бурнага кіпення, прадукты варыць з закрытай накрыўкай, бо падчас кіпення ёд выпарваецца.
Алена КРАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/kraina-zdarouya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachae-harchavanne