Іванаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа аб парушэнні правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула смерць чалавека.
Па дадзеных следства, 17 лістапада бягучага года, 30-гадовы жыхар Іванаўскага раёна, пры выездзе з ляснога масіва ў напрамку аг. Моталь Іванаўскага раёна, рухаючыся на аўтамабілі "ГАЗ-53", зачапіўся пярэдняй часткай кабіны аўтамабіля за абвіслы провад лініі электраперадач.
У выніку здарэння мужчыну былі нанесены цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр на месцы здарэння.
Устаноўлена, што ў гэты час на паказаным участку праводзіліся работы па ліквідацыі недахопаў у лініі электраперадач. На момант здарэння провад быў абясточаны.
У дачыненні да начальніка ўчастка філіяла, які ажыццяўляў абслугоўванне ўчастка арганізацыі, следствам заведезна крымінальная справа па ч. 2 арт. 303 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
sk.gov.by [1]
Спасылкі
[1] https://sk.gov.by/ru/news-usk-brest-ru/view/sledstvie-ustanavlivaet-obstojatelstva-narushenija-pravil-bezopasnosti-stroitelnyx-rabot-v-ivanovskom-rajone-7336/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne