Археолагі ў Пампеях выявілі добра захаваную эратычную фрэску, якая паказвае дачку эталійскага цара Леды з Зеўсам у вобразе лебедзя.
Як мяркуецца, фрэска ўпрыгожвала спальню аднаго з багатых дамоў у цэнтры горада.
Старажытнарымскі горад Пампеі, руіны якога знаходзяцца недалёка ад Неапаля, быў пахаваны пад пластом вулканічнага попелу ў выніку вывяржэння Везувія 24 жніўня 79 года.
Фрэска была выяўленая пры раскопках V раёна Пампей на галоўнай вуліцы горада.
Паводле міфа аб Ледзе і лебедзі, Зеўс, уражаны прыгажосцю спартанскай царыцы Леды, паўстаў перад ёй у вобразе лебедзя на рацэ Еўрот і авалодаў ёю. У выніку Леда зачала чатырох дзяцей - ад Зеўса і ад свайго мужа Ціндарэя. Ад саюза з Зеўсам на свет з'явіліся Алена і Палідэўк, а ад саюзу з Ціндарэем - Клітэмнестра і Кастар.
"Погляд Леды накіраваны на кожнага, хто ўваходзіць у спальню. Яна глядзіць з ярка выражанай пачуццёвасцю. Гэтым гэтая фрэска і выключная", - пракаментаваў кіраўнік археалагічнага парку Пампеяў Масіма Асана.
ВВС [1]
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-46265636
[2] https://zviazda.by/be/tags/arhealogiya