Грамадская арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, праект “Навука па-за сябе”, НПЦ па біярэсурсах і Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН запрашаюць 22 лістапада на першую ў гэтым сезоне лекцыю “Заачацверг”, дзе будуць развенчаныя памылковыя міфы пра птушак.
Падчас сустрэчы са спецыялістам можна будзе даведацца, напрыклад, чаму ў савы ніколі не ідзе кругам галава, ці праўда, што птушкі махаюць крыламі уверх-уніз, колькі насамрэч жывуць вораны, чаму ў дзятлаў не бывае страсення мозгу, ці могуць птушкі ўпадаць у спячку і як мурашы могуць абараняць птушак. У ролі лектара выступіць арнітолаг, спецыяліст грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” па прыродаахоўных пытаннях Сямён ЛЕВЫ.
Лекцыя пройдзе ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі (ст.м. Акадэмія навук, вул. Сурганава, 15). Пачатак у 18.30. Працягласць — адзна гадзіна, а затым час для пытанняў. Уваход — свабодны, але трэба папярэдне зарэгістравацца па спасылцы [1].
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://naukavs.timepad.ru/event/854716/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ahova-ptushak-backaushchyny-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/centralnaya-navukovaya-bibliyateka-nan