Сумеснае пасяджэнне калегіі Міністэрства замежных спраў Беларусі і калегіі Міністэрства замежных спраў Расіі 21 лістапада пройдзе ў Мінску, піша БЕЛТА [1] са спасылкай на прэс-службу беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Адбудзецца падпісанне двухбаковых беларуска-расійскіх дакументаў, у тым ліку плана кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на 2019 год. Мерапрыемства пройдзе з удзелам міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. На чале расійскай дэлегацыі - кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў.
Па выніках пасяджэння прадугледжаны сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі з журналістамі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/sovmestnoe-zasedanie-kollegij-mid-belarusi-i-rossii-projdet-21-nojabrja-v-minske-326212-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-laurou