У Пінску мужчына скочыў з моста ў раку Піна, паведамілі БЕЛТА [1] ў Брэсцкім абласным савеце Таварыства ратавання на водах.
Паведамленне пра тое, што невядомы мужчына скокнуў з моста, паступіла ад відавочцаў 20 лістапада ў 13.48. Дзяжурная змена выратавальнай станцыі Асвода неадкладна высунулася ў раён бедства. Пацярпелага дасталі з вады, у яго было моцнае пераахаладжэнне. Ратавальнікі аказалі мужчыну першую дапамогу, напаілі гарачай гарбатай і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.
Пазней была ўстаноўлена асоба мужчыны. Ім аказаўся мясцовы жыхар 1980 года нараджэння. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-pinske-muzhchina-sprygnul-s-mosta-v-reku-326323-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pinsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/suicyd-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/necvyarozy-stan
[5] https://zviazda.by/be/tags/necvyarozyya