Урад падрыхтаваў праект пастановы аб павышэнні мінімальнай зарплаты, інфармуе сайт [1] Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
На пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, якое прайшло ў штаб-кватэры ФПБ у Мінску, міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч распавяла, што ўжо гатовы праект пастановы ўрада, які прапануе ўстанавіць "мінімалку" ў памеры 330 рублёў, або 95% мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек на 2019 год.
Кіраўнік ведамства ўдакладніла, што дакумент узгоднены з усімі зацікаўленымі бакамі за выключэннем ФПБ, якая выступае за ўсталяванне "мінімалкі" на ўзроўні 100%.
З 1 студзеня мінімальная зарплата была вызначана ў памеры 93,8% ад МСБ, які функцыянавала ў той перыяд часу, і 87,7% ад дзеючага ў лістападзе.
Варта адзначыць, што тарыфную стаўку 1-га разраду для аплаты працы бюджэтнікаў падымалі сёлета двойчы. Сярэдняя зарплата ў бюджэтнай сферы за першыя дзевяць месяцаў 2018-га склала 719 рублёў.
Спасылкі
[1] https://1prof.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minimalnaya-zarplata
[3] https://zviazda.by/be/tags/federacyya-prafsayuzau-belarusi-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/fpb
[5] https://zviazda.by/be/tags/iryna-kascevich