Новым прэзідэнтам Інтэрпала абраны прадстаўнік Паўднёвай Карэі Кім Чон Ян.
Пасада прэзідэнта Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (Інтэрпала) была вакантная з канца верасня, калі ранейшага кіраўніка структуры Мэн Хунвэя арыштавалі [1] ў Кітаі па падазрэнні ў карупцыі.
Выбары новага прэзідэнта Інтэрпала адбыліся на 87-й Генеральнай асамблеі арганізацыі ў Дубаі. Па выніках галасавання паліцыю ўзначаліў прадстаўнік Паўднёвай Карэі Кім Чон Ян, які раней выконваў абавязкі прэзідэнта.
sputnik.by [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20181005/1538744819-kiraunik-interpala-znik-u-kitai
[2] https://sputnik.by/society/20181121/1038777590/Novym-glavoy-Interpola-stal-predstavitel-Yuzhnoy-Korei.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/interpal