Прадстаўнікі гільдыі кухараў і шэф-кухараў Беларусі пабывалі ў аўтаномнай акрузе Сардзініі (Італія), дзе разам з італьянскімі калегамі ўзялі ўдзел у адукацыйных мерапрыемствах Сардзінскага інстытута прафесійнай адукацыі IFAL, які рыхтуе кухараў, кандытараў і спецыялістаў па прыгатаванню піцы.
Кухары Аляксандр Чыкілеўскі, Таццяна Назарук, Юрый Колеснеў, Антон Кабанаў і Вадзім Мачальскі, якія прадстаўляюць розныя рэгіёны нашай краіны, правялі майстар-класы па прыгатаванні беларускіх страў. У прыватнасці, адным з выпускных практычных экзаменаў для слухачоў кулінарных курсаў IFAL стане прыгатаванне дранікаў, як гастранамічнага сімвала Беларусі, а кухар, які зробіць найлепшыя дранікі, атрымае права ўдзелу ў "Днях кухні Сардзініі ў Беларусі" ў 2019 годзе.
Акрамя таго, як расказаў Ганаровы консул Беларусі ў горадзе Кальяры (Сардзінія) Джузепе Карбоні, італьянскія даследчыкі выбралі дзве стравы беларускай нацыянальнай кухні, аркас (старадаўні від дамашняга сыру з яйкамі і смятанай) і салянку, як узор карысных страў, якія могуць увайсці ў так званую дыету даўгажыхарства.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Фота прадстаўлена Ганаровым консульствам Рэспублікі Беларусь у Кальяры (Сардзінія)
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kuhnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/sardziniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/pica
[6] https://zviazda.by/be/tags/gatavac