У Міністэрстве інфармацыі краіны прайшла сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Насірджанам Юсупавым.
Узбекскі пасол закрануў цэлы шэраг пытанняў медыйнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Найперш — у фармаце абмену інфармацыйнымі матэрыяламі. Звярнуў увагу на тое, што развіццю турызму нашых краін, пашырэнню аказання беларускім бокам адукацыйных паслуг грамадзянам Узбекістана магло б спрыяць якраз болей важкае інфармаванне пра падзеі ў Беларусі на старонках газет і часопісаў, у тэлевізійным эфіры ўзбекскіх СМІ. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч пацвердзіў жаданне беларускага боку сфарміраваць прэс-тур журналістаў вядучых СМІ нашай краіны ва Узбекістан. Папярэдне вызначаны і час такой паездкі — першы квартал 2019 года. Размова ішла і пра інфармацыйнае суправаджэнне ІІ Еўрапейскіх гульняў у сродках масавай інфармацыі Узбекістана.
Наперадзе — правядзенне Мінскага міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час» у лютым 2019 года. Узбекскі пасол паабяцаў, што да ўдзелу ў ім далучыцца і кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Узбекістана.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan-0