Рукавічны паўмарафон, арт-фестываль «Дыялог ± 60», музыка і зоркі ў Планетарыі і экспрэсіўнае маляванне - афіша «Звязды» з 26 лістапада па 2 снежня.
Дзе: старт - Мінскі гарадскі Палац культуры, вул. Маякоўскага, 129Г
Калі: 2 снежня ў 11:00
Колькі каштуе: дабрачынны ўзнос ад 10 рублёў, трэба зарэгістравацца [2]
Таючая дыстанцыя - прыдуманы камандай «Крылы анёлаў» спосаб аб'яднаць у адной прабежцы і моцных спартсменаў, і пачаткоўцаў. Вы стартуеце на Рукавічным паўмарафоне разам з усімі і апынецеся на фінішы ў агульным патоку. Колькі вы пры гэтым прабяжыце, залежыць толькі ад вашых фізічных магчымасцяў.
На сярэдзіне дыстанцыі лідар атрымлівае чырвоную рукавічку і права разгортваць да фінішу астатніх удзельнікаў. Такім чынам, адлегласць да пераможнай рысы пачынае «раставаць» для менш падрыхтаваных бегуноў, скарачаючы ім нагрузку
Дабрачынная місія Рукавічнага паўмарафону: сабраць сродкі на працу спартыўнага клуба «Крылы анёлаў» зімой 2018/2019. Наш клуб у манежы Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы аб'ядноўвае сем'і з дзецьмі з інваліднасцю і спартыўных валанцёраў. Для многіх удзельнікаў ён становіцца першым крокам на шляху з сацыяльнай ізаляцыі да актыўнага ладу жыцця.
Дзе: Ok16, вул. Кастрычніцкая, 16
Калі: 30 лістапада ў 12.00
Колькі каштуе: бясплатна
Як пажылым адчуваць сябе камфортна і паўнавартасна на пенсіі? Як рэалізаваць свае здольнасці і жаданні, а таксама ўдзельнічаць у важных для грамадства падзеях? Арт-фестываль «Дыялог ± 60» пакажа, як стварыць асяроддзе, дзе няма межаў для ўзросту, а ёсць прастора для бязмежнай творчасці, дзе кожны можа быць пачутым і зразуметым.
На фестывалі будзе прадстаўлена выстава карцін людзей трэцяга ўзросту, створаных у творчай майстэрні «Мой звыклы новы дом», а таксама іх сумесны праект з мастаком Bazinato; выстава партрэтаў былых ахвяр нацыянал-сацыялізму і дзяцей вайны фатографа Ягора Войнава і фільм «Месца сустрэчы: дыялог».
Арт-фэст прысвечаны 10-годдзю гуманітарнай праграмы «Месца сустрэчы: дыялог». Арганізатары - фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» (фонд EVZ, Германія) і Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне», якія падтрымліваюць людзей пацярпелых ад нацыянал-сацыялізму і іншых пажылых грамадзян ваеннага пакалення.
Удзел у выставе, дыскусіях і майстар-класах - па папярэдняй рэгістрацыі. [3]
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13
Калі: 27 лістапада ў 17:00
Колькі каштуе: бяплатна
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства “За крокам крок…” – прэзентацыю кнігі “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”, якая пабачыла свет у выдавецтве “Беларуская навука” у серыі “Беларускі кнігазбор”.
Новы зборнік зацікавіць чытача ўпершыню апублікаванымі раманамі Леаніда Дайнекі “Ілоты” (2015) і “Сын ільва, дачка Зеўса – Леанід і Зінаіда” (2017). Таксама ў аднатомнік вядомага беларускага пісьменніка ўвайшлі найбольш значныя яго вершы і мініяцюры “Герадоцінкі”.
Леанід Дайнека ў 1988 годзе быў удастоены Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за раман “Меч князя Вячкі”, а ў 1990 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага за гістарычныя раманы “Меч князя Вячкі” і “След ваўкалака”.
У мерапрыемстве возьмуць удзел: Генрых Далідовіч, Кастусь Цвірка, Сяргей Законнікаў, Леанід Дранько-Майсюк, а песні на вершы аўтара прагучаць у выкананні Алеся Камоцкага і Эдуарда Акуліна.
Віленскі фестываль аналагавай фатаграфіі і кіно
Дзе: НЦСМ, вул. Някрасава, 3
Калі: па 8 снежня
Колькі каштуе: 2 рублі
У працяг цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю аднаўлення Літоўскай дзяржавы, адкрыецца выстава “Віленскі фестываль аналагавай фатаграфіі і кіно”.
Фотавыстава з'яўляецца ключавым мерапрыемствам Віленскага фестывалю. У ёй якой прынялі ўдзел 30 аўтараў з розных краін свету. Экспазіцыя была спецыяльна падзеленая паміж двума пляцоўкамі, каб паказаць усю разнастайнасць прац. Удзельнікаў аб’ядналі творчыя тэхналогіі фатаграфіі і святлоадчувальных матэрыялаў, а таксама ўвага да фотаадбітку, як да канчатковага выніку працы фатографа. У Мінску гледачам будзе прадстаўлены вялікі спектр жанраў і тэхнік фатаграфіі – ад скульптуры і аб’ектаў да папулярных у 1970-80-х гадах эксперыментаў з фатаграфікай; ад рэпартажа да found-photography і фатаграм.
Дзе: Мінскі Планетарый, вул. Фрунзэ, 2
Калі: 29 лістапада ў 19:00
Колькі каштуе: 12 рублёў
Дамы і спадары, прадстаўлены новы праект: канцэрты класічнай музыкі ў Мінскім планетарыі. 29 лістапада ў 19.00 купал планетарыя заззяе касмічнай праекцыяй і напоўніцца музыкай, якая пагрузіць вас у неверагодную атмасферу. Гукавую прастору створаць: Дыяна Гантарэнка (флейта), Дзяніс Парэчын (кларнет) і Марына Рамейка (фартэпіяна), якія выканаюць музыку Э. Варэза, П. Хіндэміта, П. Карманава, А. Пярта, К. Дэбюсі і Р. Петэрсана
Адкрыты перадпродаж квіткоў у касе Планетарыя.
Дзе: Прастора "Другі паверх", пр-т Машэрава, 9, корп. 8
Калі: 30 лістапада ў 19.00
Колькі кашуе: 40 рублёў
Art_Дэбош - гэта маніфест унутранай свабоды і прыгажосці чалавека творцы. Аб'яднанне творчага працэсу і пачуццяў. Гэта трансфармацыя сябе праз творчасць. Тварыць, даследаваць свабоду фантазіі і абмежаванні забаронаў. Пазнаваць пра тое, як з дапамогай колеру, формы, тэкстуры, мазка, лініі, руху атрымліваць задавальненне па-за рамкамі ацэньвання.
Кожны раз за 3 гады жыцця праекта здаралася нешта важнае і нечаканае для кожна_й удзельні_цы. Магчыма, гэта будзе момантам пашырэння межаў дапушчальнага, або адкрыццём «я магу» ў чымсьці новым, знаёмствам з адчувальнасцю сябе ці ўзрушанасцю ад сумеснага крэатыву. Мы творым на вялікіх фарматах і выкарыстоўваем тэхніку спантанага экспрэсіўнага малявання. Ніякай мастацкай або нейкай іншай спецыяльнай падрыхтоўкі не патрабуецца, усё пакажуць і дапамогуць адчуць свабоду.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScUjvZD53-FpqfWKyZEdV5iYSWhPxuWyjVRupotcEbwrEkRJw/viewform
[3] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSce4puhocf8HsOsGbLyRqLVlURMVwXeKLdeKo5ZlDHIoch-xA/viewform
[4] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic