Расійскія вайскоўцы абстралялі і захапілі два баявыя катары, параніўшы некалькіх маракоў. Інцыдэнт каля Керчанскага праліва, які злучае Чорнае мора з Азоўскім, развіваўся з раніцы нядзелі, калі расійскі памежны катэр пратараніў ўкраінскі буксір. Пётр Парашэнка прапануе ўвесці ваеннае становішча ва Украіне.
Расія і Украіна абвінавачваюць адзін аднаго ў правакацыі. Кіеў сцвярджае, што два браняваныя катэры і буксір ішлі з Адэсы ў Марыупаль праз Керчанскі праліў і загадзя папярэдзілі пра гэта расіян, а Масква кажа, што ўкраінцы парушылі мяжу.
Інцыдэнт стаў чарговым абвастрэннем канфлікту Украіны і Расіі.
"Па аператыўнай інфармацыі малыя браняваныя артылерыйскія катэры "Бердзянск", "Нікаполь" паражаны агнём праціўніка і страцілі ход. Рэйдавы буксір "Яны-Капу" таксама прымушаны да прыпынку. Караблі захопленыя спецназам РФ", - паведаміў [2] вечарам у нядзелю прэс-цэнтр украінскага флоту .
ФСБ Расіі пацвердзіла, што затрымала ўкраінскія караблі, паведамілі расійскія агенцтвы.
"З мэтай прымусовага спынення ўкраінскіх ваенных караблёў ўжыта зброя. У выніку ў тэрытарыяльных водах РФ у Чорным моры ўсе тры судны ВМС Украіны затрыманыя. Тром параненым ваеннаслужачым ВС Украіны аказалі медыцынскую дапамогу. Пагрозы іх жыццю няма", - цытуе [3] заяву ФСБ дзяржагенства РІА Навіны.
МЗС Украіны расцаніў дзеянні Расіі ў дачыненні да караблёў ВМС ВСУ як парушэнне нормаў Статута ААН і Канвенцыі ААН па марскім праве, гаворыцца ў заяве ведамства.
"Правакацыйныя дзеянні з боку РФ у Чорным і Азоўскім моры перайшлі мяжу і сталі ўжо агрэсіўнымі", - заявілі ў міністэрстве.
Там канстатавалі, што караблі Расіі ў парушэнне свабоды навігацыі "неправамерна ўжылі сілу" ў адносінах да караблёў ВМС Украіны.
"Такія дзеянні нясуць у сабе пагрозу бяспецы ўсіх дзяржаў Чарнаморскага рэгіёну, а такім чынам патрабуюць выразнай рэакцыі міжнароднай супольнасці", - гаворыцца ў паведамленні.
У сваіх заявах бакі спасылаюцца на Канвенцыю ААН па марскім праве, якая ўсталёўвае суверэнітэт дзяржаў над паласой у 12 марскіх міль ад берагавой лініі. Прыналежнасць вод ля берагоў Крыма залежыць ад таго, тэрыторыяй якой краіны лічыць сам Крым.
Кіеў неаднаразова скардзіўся на працяглыя прыпынкі і надгляды ўкраінскіх гандлёвых судоў, якія ідуць у азоўскія парты Марыупаль і Бердзянск, расійскія ўладамі, якія кантралююць дэ-факта абодва берагі Керчанскага праліва.
ВВС [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://www.facebook.com/navy.mil.gov.ua/posts/1075674959302440
[3] https://ria.ru/world/20181126/1533479576.html
[4] https://www.bbc.com/russian/news-46334418
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/ukraina