У апошнія гады колькасць вялікіх панд, якія змяшчаюцца ў няволі, пастаянна расце, Па стане на лістапад гэты паказчык дасягнуў 548 жывёл, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
У сувязі з гэтым у горадзе Чэнду правінцыі Сычуань плануюць пабудаваць "сталіцу панд" плошчай 69 кв. км. Новая база па абароне і вывучэнні вялікіх панд будзе ўключаць у сябе тры зоны, кожная з якіх мае сваю функцыю і арыентацыю. Будаўніцтва аб'екта заклікана павысіць узровень навуковых даследаванняў па абароне гіганцкай панды і садзейнічаць захаванню біяразнастайнасці і стварэнні экалагічнай цывілізацыі ў горадзе Чэнду.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya