Зноў заззялі ў Тыбеце.
У Тыбецкім аўтаномным раёне (Паўднёва-Заходні Кітай) прайшоў прыёмку групай экспертаў праект па рэканструкцыі пазалочаных дахаў палаца Патала ў Лхасе, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
Дадзены праект доўжыўся паўтара года. Уздзеянне ветру, сонца і дажджу на працягу доўгага часу прывяло да ўзнікнення пашкоджанняў, такіх як акісленне з наступным пачарненням і абсыпанне пазалоты з вонкавага боку дахаў, а таксама эрозія ўнутраных драўляных канструкцый ад дажджавой вады. У адпаведнасці з заяўкай на рамонт, пададзенай дырэкцыяй палаца Патала, у 2016 годзе Дзяржаўнае ўпраўленне КНР па ахове культурнай спадчыны вылучыла звыш 31 млн юаняў, што дазволіла летась афіцыйна пачаць рамонтныя работы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya