Пра тое паведаміў журналістам начальнік упраўлення па маркетынгу, камерцыйных пытаннях і рэкламе фонду “Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года” Максім Кашкалда.
— Грамадзяне 74 краін свету, набываючы квіток на Еўрапейскія гульні, змогуць без візы перасекчы мяжу Беларусі, прычым не толькі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Абавязковымі ўмовамі для замежнікаў застаюцца наяўнасць дзеючага пашпарта, а таксама медыцынскі страхавы поліс на 10 тысяч еўра і фінансавае забеспячэнне на суму 20 еўра на дзень, — адзначыў Максім Кашкалда.
Нагадаем, што ўжо з 1 снежня квіткі на ІІ Еўрапейскія гульні паступяць у продаж у Беларусі, патрапяць таксама да афіцыйных прадаўцоў за мяжой. Паводле падлікаў арганізатараў, мінімальная выручка ад продажу квіткоў складзе каля 4,5 млн беларускіх рублёў.
ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня на 12 спартыўных аб’ектах. Больш за 4 тысячы атлетаў з 50 краін разыграюць каля 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 9 відах спорту стануць кваліфікаванымі да XXXІІ Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Спаборніцтвы ж па бадмінтоне, боксе, веславанні на байдарках і каноэ, дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.
Рыхтуецца да значнай спартыўнай падзеі цяпер уся Беларусь. У прыватнасці, тыя, хто пажадае ў Купальскую пару-2019 наведаць краіну, змогуць скарыстацца спецыяльнай “Картай госця” — і мець магчымасць за меншы кошт наведаць больш за 1 тысячу музеяў, галерэй, крам, пунктаў пракату, гатэляў Беларусі. Пра тое паведаміў нядаўна дырэктар прадпрыемства “Мінгардаведка” Барыс Васільеў. Праект “Карта госця” прадпрыемства рэалізуе са студзеня 2018-га пры падтрымцы Міністэрстваў спорту і турызму, культуры Беларусі, інфармацыйна-турыстычнага цэнтра “Мінск”. Ужо выпушчана каля 6 тысяч карт, з якіх рэалізавана больш за 700.
Паводле БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/gazeta-golas-radzimy