У ліпені газета «Звязда» сумесна з Міністэрствам інфармацыі запусціла рэспубліканскі творчы фотаконкурс «Шчаслівая сям'я». Даслаць свае здымкі і падзяліцца ўсмешкамі татаў, мам і дзяцей маглі як прафесійныя фатографы, так і аматары.
Было прапанавана шэсць намінацый: «Сямейныя каштоўнасці», «Прыгажосць мацярынства», «У аб'ектыве — тата», «Вялікая сям'я — вялікае шчасце», «Адна дарога на дваіх», «Разам працуем — разам адпачываем».
Як паведаміла намеснік начальніка інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Галіна ГУСАКОВА, за некалькі месяцаў (прыём заявак скончыўся на пачатку лістапада) на конкурс паступіла каля 250 работ. І хоць класік пісаў, што ўсе шчаслівыя сем'і падобныя адна на адну, прагледзеўшы здымкі, запэўніваем: кожная з іх унікальная.
Пераможцаў у хуткім часе чакае ўрачыстая цырымонія віншавання і ўручэння памятных дыпломаў. А найлепшыя фота мы ўжо сёння пачынаем друкаваць на старонках «Сямейнай газеты».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/syamya-i-demagrafiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/shchaslivaya-syamya
[4] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta