У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны нам паведамілі, што такая паслуга аказваецца сем'ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова (двойню, трайнят) ва ўзросце да 3 гадоў, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў — у межах 20 гадзін у тыдзень (трайнят — да 40 гадзін).
Паслуга аказваецца бясплатна:
Пры гэтым катэгорыі сем'яў, якія маюць права на паслугу няні, паслядоўна расшыраюцца. Так, з гэтага года права на паслугу няні атрымалі сем'і, у якіх абодва бацькі — маці (мачаха), бацька (айчым) — альбо адзін з бацькоў у няпоўнай сям'і з'яўляюцца інвалідамі І або ІІ групы.
Нагадаем, што аказанне сацыяльных паслуг ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе пры звароце ў ТЦСАН па месцы жыхарства. Інфармацыя пра адрасы і тэлефоны цэнтраў размешчана на сайтах цэнтраў, камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Дарэчы, у першым паўгоддзі 2018 года паслугамі няні скарысталіся 1957 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, у тым ліку 1703 сям'і, якія выхоўваюць двойню да 3 гадоў, 46 сем'яў, якія выхоўваюць трайнят да 3 гадоў, і 208 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў.
Святлана БУСЬКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-i-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta