Камісія па надзвычайных сітуацыях прыняла рашэнне аб прыпыненні працы сярэдняй школы №4 у Асіповічах. Будынак 1966 года пабудовы быў інструментальна абследаваны спецыяльнай арганізацыяй. Па выніках праверкі, перакрыцці пліт трэцяга паверха знаходзяцца ў нездавальняючым стане, паведамілі БЕЛТА [1] ў МНС.
У ведамстве праінфармавалі, што 28 лістапада адбылося пазачарговае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Асіповіцкім райвыканкаме. "Прынята рашэнне аб часовай забароне на эксплуатацыю будынка. З 29 лістапада правядзенне заняткаў у сярэдняй школе №4 адмяняецца, а з 30 лістапада навучальны працэс будзе арганізаваны на базе гімназіі Асіповічаў. Для вырашэння пытання плануюцца працы па зняцці нагрузкі з пліт і іх умацаванні", - адзначылі ў МНС.
Сама пабудова трохпавярховая, перакрыцці - жалезабетонныя пліты. У школе навучаюцца 740 чалавек.
На базе раённага цэнтра культуры 29 лістапада для вучняў і педагогаў пройдзе дзень бяспекі жыццядзейнасці.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/komissija-po-chs-priostanovila-rabotu-shkoly-v-osipovichah-327405-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/asipovichy
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkola