Праблема бытавога смецця хвалюе 94,1 % рэспандэнтаў, 5,8 % адказалі на гэта пытанне адмоўна. Найбольш значным у праблеме ўтылізацыі смецця амаль 77 % апытаных палічылі забруджванне планеты; 16 % выбралі варыянт «чысціня ў двары або ў горадзе»; 6,5 % наведвальнікаў нашага сайта выказаліся, што гэта яшчэ адна магчымасць зарабіць грошы.
Таксама былі прапанаваны варыянты адказу на пытанне, што трэба зрабіць для таго, каб паўсюдна ўвесці раздзельны збор смецця. Тут меркаванні ўжо раздзяліліся. Крыху менш за палову апытаных лічаць, што трэба павышаць агульную культуру людзей. За прапановы ставіць больш спецыяльных кантэйнераў і быць больш патрабавальнымі да сябе і членаў сваёй сям'і выказаліся прыкладна па чвэрці наведвальнікаў. А вось за павелічэнне колькасці дворнікаў не выказаўся амаль ніхто.
Тры чвэрці тых, хто прагаласаваў, жывуць у сталіцы або ў адным з абласных цэнтраў. У невялікім раённым горадзе — 17,6 %. Яшчэ 5,9 % маюць вясковую рэгістрацыю. Што да ўзроставай стратыфікацыі, то крыху больш за трэць апытаных — моладзь ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў. Крыху меней было тых, каму ад 30 да 45.
Наш інтэрактыўны праект з чытачамі працягваецца. Даведацца, наколькі мы «экасвядомыя», можна з нашай новай апытанкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[3] http://zviazda.by/be/news/20181122/1542886886-kroki-da-ekalogii
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya