Як паведаміў намеснік прэзідэнта кампаніі China Mobile Лі Хуэйдзі, кампанія актыўна прасоўвае камерцыйнае выкарыстанне сеткі 5G. Чакаецца, што ў 2019 годзе пачнецца папярэдняе камерцыйнае прымяненне, а ў 2020 – поўнае выкарыстанне, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Кіраўнік групы бесправадной тэхналогіі IMT-2020 (5G) Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР Су Сінь адзначыў, што ў гэтым годзе пачалося вывучэнне канцэпцыі сувязі 6G. Тэарэтычна дзякуючы тэхналогіі хуткасць запампоўкі можа дасягнуць 1 терабіта ў секунду. Хуткасць перадачы дадзеных будзе прыкладна ў 1 тысяч разоў хутчэй, чым дазваляюць такія сэрвісы, як Google Fibre.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya