Да канца года ў Крэўскiм замку адновяць i накрыюць чарапiчным дахам паўночна-заходнюю сцяну, паведамiлi ў Смаргонскiм райвыканкаме. На гэтыя мэты з фонду Прэзiдэнта па падтрымцы культуры i мастацтва сёлета было выдзелена каля 880 тысяч рублёў. Пазней праект адкарэктавалi: на работы па кансервацыi i аднаўленнi фрагментаў Крэўскага замка на 2018 год было накiравана каля 1,05 мільёна рублёў. Ужо зараз аб'ект карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў: у выхадныя сюды заязджае па некалькi аўтобусаў. У далейшым пасля паэтапнай рэалiзацыi праекта паток турыстаў, у тым лiку i замежных, узрасце.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya