Майстар-клас на стварэнні навагодніх упрыгажэнняў, прэзентацыя аўдыёкампазіцыі пра Максіма Гарэцкага, кіно французскай новай хвалі і начныя катанні на лыжах і сноўбордзе – афіша «Звязды» з 3 па 9 снежня.
Дзе: Сямейны цэнтр «Клевер», вул. Цяплічная, 1
Калі: 5 снежня ў 18.00, 8 снежня ў 12.00 і 15.00
Колькі каштуе: 12 рублёў, папярэдні запіс: +375(29)652-76-52; +375(33)352-76-52
Сямейный цэнтр «Клевер» запрашае дарослых і дзяцей у творчую майстэрню для вырабу адмысловых эксклюзіўных навагодніх упрыгажэнняў.
Прымяняецца тэхніка «Канзашы» і не толькі. Арганізатары абяцаюць палёт творчасці без абмежаванняў. Гарантуецца індывідуальны падыход і адмысловая разыначка ад выкладчыка Ірыны Вечар па вырабе аўтарскіх упрыгажэнняў, кветак з стужак, тканіны, фааміарану, арыгінальных і незвычайных ёлачных упрыгажэнняў, заколак, брошак, тапіарыяў, дэкарыраванні дома і шмат чаго іншага.
Працягласць майстар-класаа - 1,5-2 гадзіны. Рэкамендаваны ўзрост - 12+. Усе матэрыялы падаюцца.
Дзе: «Грай кафэ», вул. Інтэрнацыянальная, 33
Калі: 8 снежня ў 19.00
Колькі каштуе: бясплатна
Чэмпiянат па паяданнi дранiкаў на хуткасць становiцца традыцыйным!
Паспрабаваць свае сiлы можна цяпер кожную суботу ў 19.00. Каб прыняць удзел у спаборніцтвах - трэба зарэгистравацца па нумары +37529 612-11-13.
Пераможцу кожнай суботы - пазітыўны прыз. Мацнейшыя гульцы будуць запрошаны ў фінал году з класнымі прызамі!
Дзе: галерыя "Арт-Беларусь", вул. Казлова, 3
Калі: 7 снежня ў 18:30
Колькі каштуе: 40 рублёў
Вольга Харашылава раскажа пра вядомыя партрэты Леанарда да Вінчы і касцюмы XV стагоддзя. Вы даведаецеся, чаму фларэнтыйскі геній так зацікавіўся модай, як яе маляваў і якія прыдумляў уборы. Падчас лекцыі Вольга таксама раскажа аб сваім нядаўнім адкрыцці - ёй удалося ўстанавіць, што менавіта хавае ўбранне Моны Лізы і як яно звязана з імем геніяльнага мастака.
Працягласць лекцыі 1,5 гадзіны, пасля якой лектар адкажа на пытанні, якія цікавяць.
Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13
Калі: 6 снежня ў 17:00
Колькі каштуе: бясплатна
Мерапрыемства «Максім Грэцкі. Дыямант у пабітым шкле. Споведзь разняволенай душы» прысвечана 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны і 125-годдзю з дня нараджэння ўдзельніка гэтай вайны пісьменніка Максіма Гарэцкага (18.02.1893 – 10.02.1938).
Прэзентацыяй аўдыёкампазіцыі «Максім Гарэцкі. Дыямант у пабітым шкле. Споведзь разняволенай душы» Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры завяршае юбілейны год Максіма Гарэцкага. Аўатры аўдыёпраекта – рэжысёр і акцёр Беларускага радыё Алег Вінярскі і журналіст і выдавец Кастусь Антановіч. На дыску сабраны не толькі знакавыя творы Максіма Іванавіча, але і вершы Янкі Купалы, песні Еўфрасінні Гарэцкай (маці пісьменніка) у выкананні гурта «Калыханка». У выкананні Алега Вінярскага прагучаць урыўкі з аповесці М. Гарэцкага «Ціхая плынь».
На мерапрыемства запрошаны гарэцказнаўцы, літаратары, прыхільнікі творчасці Максіма Гарэцкага.
Дзе: культ. цэнтр «Корпус», пр-т Машэрава, 9, пам. 8
Калі: 5 снежня ў 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
Мерапрыемства прымеркавана да Дня нараджэння легенды кінематографа, аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў і заснавальнікаў «Nouvelle Vague» - Жан-Люка Гадара. У праграме:
У канцы 50-х - пачатку 60-х гадоў група маладых рэжысёраў-аматараў і кінакрытыкаў з славутага часопіса «Кайе дзю Сінема», ўзброілася відэакамерамі і выйшла на вуліцы Парыжа, каб здымаць «новае кіно». Жан-Люк Гадар, Франсуа Труфо, Клод Шаброль, Эрык Ромер даказалі, што кіно можа не толькі забаўляць публіку, але і абуджаць думку, падштурхоўваючы да дзеяння. Разам з фільмамі «400 удараў», «На апошнім дыханні» і «Хірасіма, любоў мая» адбылося поўнае абнаўленне сусветнага кіно. У цэнтры ўвагі апынулася сапраўднае жыццё, "жывое", падпарадкаванае законам рэчаіснасці, а не кінаэкрана, дзе смеласць, яркасць і наватарства спалучаюцца з пяшчотай і рамантычнасцю.
Дзе: рэстаран "Ямайка", вул. Альшэўскага, 10
Калі: 9 снежня ў 12.00
Колькі каштуе: 12 рублёў - адзіночны білет; 20 рублёў - сямейны.
Чарговая сустрэча цяжарных жанчын і вядомых экспертаў пройдзе ў нефармальнай абстаноўцы. Усіх, хто прыйшоў чакае шмат нефармальных зносін, прыгожыя фатаграфіі, конкурсы з прызамі і падарункамі, памятныя сувеніры, маркет з таварамі для цяжарных і, вядома ж, толькі карысная і актуальная інфармацыя ад лепшых экспертаў сваіх абласцей.
Чакаюцца вытступления на наступныя тэмы:
Рэгістрацыя па спасылцы [2].
Дзе: г. Лагойск, Лагойскі с/с, 36, пам. 32
Калі: па 30 снежня з 22.00 па 02.00
Колькі каштуе: 22 рублі
Кожную пятніцу і суботу з 22.00 да 02.00 ГСАК "Лагойск" запрашае на схіл.
Дарагія сябры! Не прапусціце зіму! Яна штодня чакае вас на нашых схілах, прыгожая і снежная! У нас заснежены ўсе трасы і мы рады працаваць для кожнага з вас. Асаблівая атмасфера натуральнасці і весялосці чакае вас на начных катаннях.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfTSrv9j_vLzMuI13Ur-CFzEjNl1YGRN_SemaYHq5vFQhLTtg/viewform
[3] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic