Навукоўцы з Паўночна-Заходняга універсітэта Кітая паспяхова аднавілі аблічча прынцэсы дынастыі Тан, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. [3]
У 2003 годзе ў горадзе Сіань была выяўленая грабніца, уладальнікам якой, згодна з надмагільнага надпісу, з'яўлялася пятага пакалення ўнучка першага імператара дынастыі Тан Лі Юаня. Ёй было 25 гадоў.
Супрацоўнікі нямецкага музея Баварыі і Інстытута археалогіі Шэньсі за тры гады аднавілі карону прынцэсы. Затым даследчая група Паўночна-Заходняга універсітэта Кітая з дапамогай тэхнікі рэканструкцыі па чэрапе ўзнавіла яе твар, у выніку чаго стала магчымым убачыць аблічча прынцэсы, якая жыла 1200 гадоў таму.
Нядаўна даследчыкі таксама метадам рэканструкцыі па чэрапе аднавілі рысы астанкаў двух чалавек, як мяркуецца, падобных на сына першага імператара Кітая Цынь Шыхуана і яго наложніцу. Акрамя таго, дадзеная тэхналогія можа прымяняцца ў працэсе крымінальнага вышуку і ў галіне лячэбнай касметыкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya