У горадзе Чанша правінцыі Хунань падчас Міжнароднай выставы рэйкавага транспарту ўпершыню прадстаўлены двухпавярховы высакахуткасны цягнік, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Састаў можа рухацца з хуткасцю 250 км/г, ён распрацаваны кампаніяй CRRC Zhuzhou Locomotive Co. Ltd. Новы двухпавярховы цягнік можа мець чатыры, шэсць або восем вагонаў. У тым ліку ў цягніку з васьмю вагонамі маецца 820 сядзячых месцаў, пасажыраўмяшчальнасць складае 1708 чалавек.
Па словах галоўнага тэхнічнага эксперта і намесніка галоўнага інжынера кампаніі CRRC Zhuzhou Locomotive Co. Ltd. Ян Іна, распрацоўка новага цягніка азначае, што адпаведная тэхналогія Кітая дасягнула сусветнага ўзроўню.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya