Апублікаваны новы рэйтынг топ-500 самых магутных суперкампутараў міру. Амерыканскі суперкамп’ютар Summit у чарговы раз заняў першае месца, а Кітай па-ранейшаму застаўся на першым радку па агульнай колькасці суперкамп’ютараў, больш за тое, гэтая колькасць павялічылася ў параўнанні з мінулым рэйтынгам, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. [3]
Рэйтынг 500 наймацнейшых суперкамп’ютараў публікуецца раз на паўгода. Згодна з цяперашнім спісам, Summit апынуўся ў лідарах дзякуючы яго хуткасці аперацыі ў 143,5 Пфлоп/с, яшчэ паўгода таму гэты паказчык складаў 122,3 Пфлоп/с. Амерыканскі суперкамп’ютар Sierra заняў другое месца.
Кітайскія суперкамп'ютары Sunway TaihuLight і «Тяньху-2» размясціліся на трэцяй і чацвёртай пазіцыях адпаведна. Нямецкі суперкамп’ютар MUC-NG ўпершыню трапіў у топ-10, заняўшы восьмае месца.
Па агульнай колькасці суперкамп’ютараў у рэйтынгу, колькасць кітайскіх вылічальных машын з 206 паўгода таму вырасла да 227, што складае больш за 45 працэнтаў ад агульнай колькасці. ЗША прадстаўлены 109 суперкамп’ютарамі, гэта самая малая колькасць у гісторыі, аднак па здольнасцях амерыканскія суперкамп’ютары захоўваюць перавагі.
Паводле рэйтынгу, кітайскія прадпрыемствы занялі тры месцы сярод 10 найбуйнейшых вытворцаў суперкамп’ютараў, кампанія Lenovo стала лідарам са 140 камп’ютарамі, Inspur - другое месца, 84 камп’ютара, Sugon - трэцяе, 57 вылічальных машын, а кампанія Huawei размясцілася на восьмым месцы з 14 суперкамп’ютарамі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya