Таму і пакаёвыя кветкі растуць як на дражджах і цвітуць вельмі прыгожа. А дапамагае ў гэтым падкормка хатніх кветак народнымі сродкамі — настой з шкарлупін ды дрэнаж з шалупін. З дапамогай падручных сродкаў можна лёгка і хутка стварыць выдатныя арганічныя ўгнаенні для сваіх зялёных гадаванцаў.
Заліваем вадой шалупіны цыбулі. Суткі настойваем. Затым шалупіны выкідваем, а вадой паліваем расліны для іх росту і абеззаражвання глебы.
Скарынкі ад апельсінаў заліваем вадой і настойваем на працягу трох сутак.
Працэджваем, настой наліваем у пульверызатар і апрацоўваем ім лісце раслін зверху і знізу. Пах апельсінаў не выносяць многія насякомыя-шкоднікі — шчытоўка, павуцінневы клешч, трыпсы.
Добрая падкормка для кветак у хатніх умовах — вада, у якой прамываем або гатуем розныя крупы. Вядома, вада для паліву павінна быць пакаёвай тэмпературы.
Выдатнае ўгнаенне для кветак атрымліваецца з яечных шкарлупін. Шкарлупіны замочваюцца на працягу некалькіх дзён, потым выкідаюцца, а атрыманым настоем паліваюць расліны.
У якасці падкормкі можна выкарыстоўваць попел, разведзены ў вадзе, — з разліку паўлітровы слоік попелу на 10 літраў вады.
Вада, у якой мыюць рыбу або мяса, — выдатнае арганічнае вадкае ўгнаенне для кветак. Таксама добра паліваць расліны «старой» вадой з акварыума, калі змяняюць у ім ваду.
Шалупіны ад семак — выдатны дрэнаж і разрыхляльнік! І яны падыдуць не толькі для пакаёвых раслін, але і для вырошчвання расады. Для невялікіх раслін лепш выкарыстаць дробныя шалупіны сланечніку, для буйных у кадках — пальмаў, фікуса, араўкарыі — шалупінне ад гарбузовых семак.
Зрэдку можна паліваць расліны газаванай мінеральнай вадой. Вуглекіслата ўбірае кальцый — гэта той самы белы вапнавы налёт, які ўтвараецца на кветкавых чыгунах з-за жорсткай вады.
Для таго каб ружы лепш цвілі, патрэбна падкормка з бананавых лупін. Для гэтага парэжце на дробныя кавалачкі лупіны банана, высушыце і дадайце ў глебу.
Ірына Тамковіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-tamkovich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/krynichka