Такой нашу дзяржаву назвалі 68 % рэспандэнтаў. На другім месцы — Казахстан (52 %), на трэцім — Азербайджан (16 %).
Вынікі апытання «Партнёры Расіі на постсавецкай прасторы» на прэс-канферэнцыі ў Маскве прэзентаваў Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі.
Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі карыстаецца найбольшым даверам у расіян сярод кіраўнікоў краін СНД. Першае месца Аляксандру Лукашэнку ў рэйтынгу аддалі 65 % апытаных. На другой пазіцыі — казахстанскі лідар Нурсултан Назарбаеў, за яго прагаласавалі 49 % рэспандэнтаў. Далей у рэйтынгу размясціліся кіраўнікі Азербайджана, Арменіі, Малдовы.
На думку рэспандэнтаў, Беларусь першая і ў рэйтынгу дзяржаў, якія імкнуцца развіваць з Расіяй эканамічнае супрацоўніцтва і падтрымліваюць яе на міжнароднай арэне.
Таксама, згодна з вынікамі апытання, думку, што рускамоўныя грамадзяне ў Беларусі адчуваюць сябе найбольш абаронена, падзяляюць 68 % расіян.
Пад паняццем «рускамоўныя» сацыёлагі мелі на ўвазе грамадзян той ці іншай краіны, якія гавораць на рускай мове і не з'яўляюцца прадстаўнікамі тытульнай нацыі.
Апытанне «Партнёры Расіі на постсавецкай прасторы» УЦВГД праводзіў па тэлефоне 8 лістапада. Удзел у ім прынялі 1600 чалавек.
Паводле БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/reytyng
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhava
[5] https://zviazda.by/be/tags/snd