Чыё святло вядзе
скрозь ноч мяне,
Хто запаліў агеньчык
той адзіны —
Мо гэта свечка
у тваім акне,
Або ў завеях гронка
арабіны?
Мне з тым святлом
нідзе не заблукаць,
Яно — і воля,
і палон адвечны.
Як зоркі пуцяводныя,
гараць
Рабіны гронка
і агеньчык свечкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga