Штогадовая расійская эстрадная прэмія, якая будзе ўручацца артыстам дваццаць трэці раз, зноў прыедзе ў Беларусь — гала-канцэрт пройдзе 9 снежня ў «Мінск-Арэне». Удзел у ім возьме дэсант выканаўцаў, што называецца, першага эшалона: Філіп Кіркораў, Валерый Меладзэ, Мікалай Баскаў, Вера Брэжнева, Ані Лорак, Паліна Гагарына, Зара, Burіto, «Градусы», а таксама прадстаўнікі новага пакалення поп-музыкі, чые хіты не адзін месяц запаўнялі вушы слухачоў і эфір радыёстанцый.
Як падкрэсліваюць арганізатары шоу, мінская версія нічым не будзе адрознівацца ад маскоўскай: той жа шык, бляск, пафас і гламур — і такая ж немаленькая цана на білеты, якая пачынаецца ад 63 і даходзіць да 280 рублёў, што, праўда, не перашкодзіла ў мінулыя разы сабраць поўную залу. А сёлета пры жаданні ёсць магчымасць убачыць чатырохгадзінную цырымонію і бясплатна — на стрым-канале VOKA lіve, падключыцца да якога можна з камп'ютара (калі прайсці аўтарызацыю на сайце voka.tv), планшэта, мабільнага тэлефона (трэба ўсталяваць мабільную праграму VOKA) або тэлевізара (праз праграму Smart TV ці ТБ-прыстаўку).
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/zalaty-gramafon