У Беларусі за 9 месяцаў бягучага года істотна выраслі продажы аўтамабіляў. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Віялета Бразоўская, перадае БЕЛТА [1].
Начальнік упраўлення канстатавала, што сітуацыя па забеспячэнні ўнутранага рынку стабільная. Назіраецца рост аб'ёмаў продажаў практычна па ўсіх харчовых і нехарчовых таварах. У прыватнасці, продажы аўто ў параўнанні са студзенем - вераснем 2017 года выраслі на 49 працэнтаў, новых аўтамабіляў прададзена на 62 працэнты больш. Прыкметна павялічыліся таксама продажы піламатэрыялаў (на 17 працэнтаў), маторнага і дызельнага паліва (на 18 працэнтаў і 20 працэнтаў адпаведна), верхняга адзення (на 21 працэнт), халадзільнікаў і маразільнікаў, пральных машын (на 34 працэнты), тэлевізараў (на 50 працэнтаў).
Што датычыцца харчовых тавараў, то тут больш прыкметны рост назіраўся па продажах мяса і мясных прадуктаў - на 6 працэнтаў, рыбы, ракападобных і малюскаў - на 13,9 працэнта, на 23 працэнты больш за гэты перыяд прададзена мінеральнай вады, на 32 працэнты - слабаалкагольных напіткаў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/prodazhi-novyh-avto-v-belarusi-v-janvare-sentjabre-vyrosli-na-62-328170-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/auto
[3] https://zviazda.by/be/tags/pradukty
[4] https://zviazda.by/be/tags/ceny
[5] https://zviazda.by/be/tags/pakupnik