Да дня нараджэння Максіма Багдановіча тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў тэматычны эфір. Так, на працягу тыдня ў міжпраграмных відэароліках свае любімыя вершы паэта чытаюць людзі, вядомыя ў сферы мастацтва і культуры: Алена Спірыдовіч, Вячаслаў Шарапаў, Уладзімір Мішчанчук і іншыя.
9 снежня праграма «Запіскі на палях. Максім Багдановіч: з дому на Радзіму» раскажа цікавыя факты, што не ўвайшлі ні ў адзін падручнік па беларускай літаратуры. А ўвечары сацыякультурны канал прапануе гледачам цыкл песень Уладзіміра Мулявіна «Вянок», які «Песняры» ўпершыню выканалі ў 1991 годзе ў Нью-Ёрку, а месяцам пазней — на сцэне Белдзяржфілармоніі, і з таго часу праграма цалкам нідзе не гучала. Адрадзіць часткова згублены нотны матэрыял удалося толькі сёлета, і праект набыў новае гучанне з Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам імя І. Жыновіча.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3-2
[5] https://zviazda.by/be/tags/bagdanovich-maksim