Маладзёжная праграма, якая ўжо чацвёрты сезон выходзіць на тэлеканале «Беларусь 2», абвясціла ў сацыяльных сетках кастынг на ролю вядучых сярод вучняў 7—11 класаў. Актыўных, ініцыятыўных і цікаўных школьнікаў запрасілі дасылаць свае рэзюмэ з фатаграфіямі і кантактамі ў раздзел «прапанаваных навін» на афіцыйнай старонцы [4] праекта «Укантакце».
«Толькі за першы тыдзень паступіла ўжо больш як 60 заявак», — адзначаюць стваральнікі праграмы, якія спадзяюцца праз сацыяльныя сеткі прыцягнуць як мага больш маладых людзей і падлеткаў да абмеркавання тых праблем, што сапраўды хвалююць юнае пакаленне. І раскрываюць карты: ніякага кастынгу вядучых на гэты раз не будзе, ужо на наступным тыдні кандыдаты пройдуць выпрабаванне прамым эфірам, каб пацвердзіць сваю эрудыцыю, дасціпнасць, уменне дакладна і хутка выказваць свае думкі і адстойваць меркаванні. Хто ў выніку трапіць у каманду маладзёжнага праекта «Пін_Код», а каму яшчэ не стае прафесійных якасцяў, вырашаць сумесна прадзюсары і гледачы.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://vk.com/pincode_b2
[5] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen