«Гатака»
TV1000 10—14 снежня
У ідэальным свеце будучыні кожны чалавек — вынік генетычнага праграмавання, і гора тым, хто нарадзіўся натуральным шляхам, без прымянення біятэхналогій, і мае хоць нейкія дэфекты. Такія людзі атрымліваюць ярлык «няварты» (іn-valіd) і пазбаўляюцца большасці жыццёвых перспектыў. Аднак чалавек «другога гатунку» Вінсент Фрымен так зацята марыць паляцець у космас, што ідзе супраць сістэмы і заключае здзелку з пакалечаным «вартым», які дазваляе карыстацца сваім генетычным матэрыялам для праходжання тэстаў...
«Зайчык»
«Беларусь 3», 15—16 снежня
Тэатральны грымёр Зайчык, добры і шчыры, але разам з тым вельмі сціплы і сарамлівы чалавек, раптам даведваецца, што жыць яму засталося толькі месяц. І вырашае пражыць гэты час з карысцю і годнасцю, дазволіўшы сабе ўсё тое, на што раней не адважваўся: ставіць на месца хамаў, заклікаць да парадку бюракратаў, дапамагаць тым, хто трапіў у бяду. І калі высвятляецца, што смяротны дыягназ адносіўся зусім да іншага, сапраўднага зайчыка, гэта ўжо не мае значэння: Зайчык цалкам памяняўся.
«Легенда № 17»
АНТ, 16 снежня
У 1972 годзе хакейная зборная СССР з разгромным лікам 7:3 абыграла родапачынальнікаў гэтага віду спорту, зборную Канады з прафесійных гульцоў НХЛ, у эпахальным турніры. Гэта была больш чым гульня — супрацьстаянне дзвюх магутных дзяржаў. У адзін момант увесь свет запомніў нумар 17 Валерыя Харламава — героя таго матча, які закінуў дзве шайбы і прывёў савецкую каманду да перамогі. Але хто ведае, якім быў шлях хакеіста да вяршыні славы?
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/shto-paglyadzec