На 1 снежня міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь выраслі і склалі 7,4 млрд даляраў (у эквіваленце), паведамілі агенцтву [1] «Мінск-Навіны» ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Па словах спецыялістаў, за лістапад золатавалютныя рэзервы (ЗВР) павялічыліся на 323,3 млн даляраў, або на 4,7%.
"Гэтаму спрыялі розныя фактары: паступленне замежнай валюты ў бюджэт, купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, а таксама паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку НБРБ і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце", - растлумачылі ва ўпраўленні.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/zolotovalyutnyie-rezervyi-belarusi-vyirosli-2/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zolatavalyutnyya-rezervy-belarusi