Беларусі патрэбныя не нізкія цэны на расійскі газ, а стварэнне роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання. Пра гэта заявіў сёння журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка, каментуючы дыскусію [1] на Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, якая адбылася напярэдадні ў Санкт-Пецярбургу, перадае БЕЛТА [2].
Ігар Петрышэнка адзначыў, што на піцерскім саміце прэзідэнтамі краін Еўразійскага эканамічнага саюза разглядаліся пытанні, якія не знаходзілі рашэння на больш нізкім узроўні - на ўзроўні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, Савета ЕЭК, Еўразійскага міжурадавага савета.
"Фарміраванне агульнага рынку газу, агульнага рынку нафты і нафтапрадуктаў - актуальная тэма, - сказаў Ігар Петрышэнка. - Без іх, як падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы, без гэтых ключавых аспектаў немагчыма поўнамаштабнае паўнавартаснае функцыянаванне Еўразійскага эканамічнага саюза. У першую чаргу гэта падыходы да цэнаўтварэння на рынку газу. Мы зыходзім з таго, што нам не трэба нізкія цэны, мы заўсёды паслядоўна выступалі за стварэнне роўных умоў суб'ектам гаспадарання. Гэта значыць, мы павінны знаходзіцца ў адзіным канкурэнтным асяроддзи - будзь-то суб'ект гаспадарання Расіі, Беларусі, Казахстана, Арменіі або Кыргызстана".
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20181206/1544097979-lukashenka-i-pucin-padyskutavali-nakont-koshtau-na-energanosbity
[2] http://www.belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/eaes