Гэта звязана з дарожна-будаўнічымі работамі. У сувязі з часовым закрыццём Ульянаўскай на ўчастку ад вуліцы Беларускай да вуліцы Свярдлова рух для ўсіх відаў транспарту, апроч трамвая, спыняецца. Адпаведнае рашэнне прынята Мінгарвыканкамам.
Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве “Мінсктранс”, праз гэта рух аўтобуснага маршрута № 127 з боку ДС “Серабранка” арганізуецца да прыпыначнага пункта “Стадыён “Дынама” з прысваеннем маршруту наймення № 127А “ДС “Серабранка” – “Стадыён “Дынама”. Высадка пасадка пасажыраў будзе арганізавана на прапыначным пункце “Стадыён “Дынама”, размешчаным па вуліцы Ульянаўскай ў накірунку вуліцы Свярдлова.
Пасажырам, якія маюць праязныя дакументы ці адзіныя праязныя дакументы на пэўны перыяд часу (без ліміту паездак), у складзе якіх адзін з відаў транспарту – аўтобус, даецца права на праезд без дадатковай аплаты ў трамваях маршрутаў №№ 1, 4, 7 на ўчастку ад прыпыначнага пункта “Стадыён “Дынама” да плошчы Мяснікова па 31 снежня.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanne-ruhu