Прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас падпісаў дакументы для ўступлення ў Сусветны паштовы саюз. Пра гэта паведамляе палесцінскае агенцтва Wаfа. Падпісаныя дакументы афіцыйна прадстаўлены адпаведнаму агенцтву ААН, пратаколам і канвенцыям.
Раней Злучаныя Штаты неаднаразова звярталіся да ўлад Палесціны з просьбай не ўступаць у якія-небудзь агенцтвы ААН. Амерыканскае заканадаўства патрабуе ад афіцыйнага Вашынгтона спыніць фінансаванне любой структуры пры ААН, якая надасць палесцінцам поўнае членства.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/kantakt