Біятланістка Ірына Крыўко ўваходзіць у дзясятку мацнейшых агульнага заліку пасля першага этапу Кубка свету па біятлоне, паведамляе БЕЛТА [1].
У актыве беларускі 87 ачкоў. У час выступлення на стартавым адрэзку сезона ў славенскай Паклюцы Ірына Крыўко заняла 14-е месца ў індывідуальнай гонцы і атрымала 27 балаў, у спрынце яна стала 17-й (24 балы) , а ў гонцы праследавання заняла сёмае месца (36 балаў). Іншыя беларускія біятланісткі пасля выступлення ў Славеніі заліковых ачкоў не маюць.
Узначальвае агульны залік Кубка свету італьянка Даратэя Вірэр - 144 балы. Другое месца (131 бал) у Кайсы Мякярайнен з Фінляндыі.
Другі этап Кубка свету па біятлоне прыме з 13 па 16 снежня аўстрыйскі Хохфільцэн.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/biatlonistka-irina-krivko-vhodit-v-top-10-obschego-zacheta-posle-pervogo-etap-km-328650-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/iryna-kryuko
[3] https://zviazda.by/be/tags/biyatlanistka