Часопіс «Родная прырода» і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Міністэрствам адукацыі падвялі вынікі рэспубліканскага экалагічнага конкурсу ідэй «Прырода малой радзімы».
На рэдакцыйную пошту прыйшло больш за 80 работ ад устаноў адукацыі з розных куткоў Беларусі. Забруджванне паветра, глеб і водных рэсурсаў, праблема адходаў, барацьба з інвазійнымі раслінамі і жывёламі, азеляненне і добраўпарадкаванне населеных пунктаў — тэмы, па якіх працавалі ўдзельнікі конкурсу, былі розныя. Аб'яднала іх любоў да роднай зямлі і імкненне агульнымі намаганнямі зрабіць яе экалагічна чыстай, прывабнай для турыстаў і ўтульнай для мясцовых жыхароў.
Хто ж стаў пераможцам? Сярод калектыўных работ тройка лідараў наступная:
Сярод індывідуальных работ перамаглі:
Мы сардэчна віншуем аўтараў работ з перамогай і запрашаем у Выдавецкі дом «Звязда» па падарункі. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па нумары 8 (017) 263-84-61.
Работы пераможцаў рэспубліканскага конкурсу ідэй «Прырода малой радзімы» можна прачытаць на старонцы часопіса «Родная прырода» http://zvіazda.by/be/edіtіon/rodnaya-pryroda, а таксама ў снежаньскім нумары выдання.
Спадзяёмся, ідэі, выказаныя пераможцамі, рэалізуюцца не толькі на іх малой радзіме, але і ў іншых рэгіёнах Беларусі, стануць перадумовай для паляпшэння экалагічнай сітуацыі ў краіне.
Вераніка КОЛАСАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kolasava-1
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[4] http://zviazda.by/be/news/20181211/1544539185-3d-atlas-razvitie-ekoturizma-na-oopt-grodnenskoy-oblasti
[5] http://zviazda.by/be/news/20181211/1544540372-bumaga-iz-trostnika
[6] http://zviazda.by/be/news/20181211/1544541664-100-procentov
[7] http://zviazda.by/be/news/20181211/1544531027-avtonomnyy-ulichnyy-fonar
[8] http://zviazda.by/be/news/20181211/1544533490-pobeg-iz-palisadnika
[9] http://zviazda.by/be/news/20181211/1544536991-tayny-musornogo-vedra
[10] https://zviazda.by/be/tags/karani-i-krony
[11] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya