Завершана расследаванне крымінальнай справы аб забойстве і замаху на забойства.
Як паведамлялася [4] раней, 17 жніўня ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёна мясцовы жыхар 1961 года нараджэння адкрыў стральбу з агнястрэльнай зброі па ўчастковых інспектарах міліцыі, якія праводзілі планавую праверку парадку захоўвання зброі. У выніку адзін з супрацоўнікаў быў смяротна паранены. Яго калегу былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх. Мужчына, які адкрыў агонь па ўчастковых, з 1987 года быў зарэгістраваны паляўнічым, меў дзеючы дазвол на захоўванне і нашэнне агнястрэльнай зброі.
Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, праведзенай комплекснай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызай было ўстаноўлена, што абвінавачваны хварэў у момант здзяйснення інкрымінуемых яму дзеянняў і хварэе зараз на псіхічнае расстройства. У гэтай сувязі канчатковае абвінавачанне мужчыну не прад'яўлялася.
У перыяд расследавання крымінальнай справы ў сродках масавай інфармацыі мусіраваліся чуткі з нагоды быццам бы браканьерства міліцыянера. Гэтая інфармацыя была старанна праверана, аднак свайго аб'ектыўнага пацвярджэння не знайшла.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд, які разгледзіць пытанне аб прымяненні да абвінавачванага прымусовых мер бяспекі і лячэння.
Сяргей КУЛАКОЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-kulakou
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] http://zviazda.by/be/news/20180817/1534508977-zhyhar-ivacevickaga-rayona-zabiu-dvuh-supracounikau-milicyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva