Знакаміты архітэктар Станіслаў Шабунеўскі, дзякуючы якому стварылася сённяшняе аблічча Гомеля, з 12 снежня лічыцца ганаровым грамадзянінам горада над Сожам. Такое рашэнне прыняў Гомельскі гарадскі савет дэпутатаў.
Цяпер гамяльчане аддаюць заслужаную даніну павагі свайму знакамітаму земляку, які быў рэпрэсаваны ў 30-я і рэабілітаваны ў 1989 годзе. Па праектах Шабунеўскага ўзведзена большасць вядомых каменных будынкаў горада першай паловы ХХ стагоддзя. Мы расказвалі аб яго спадчыне ў адным з нумароў «Звязды» ў ліпені гэтага года.
2 снежня споўнілася 150 гадоў з дня нараджэння дойліда, а напярэдадні старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік у гутарцы з мэрам Гомеля Пятром Кірычэнкам агучыў ініцыятыву прысвоіць званне «Ганаровы грамадзянін Гомеля» Станіславу Шабунеўскаму. Кіраўніцтва горада падтрымала прапанову, унесла яе на разгляд сесіі гарсавета. А вось зараз падтрымалі і дэпутаты. Час задумацца і пра тое, каб памяць пра выдатнага архітэктара ў Гомелі захоўвалася і праз назву вуліцы ці помнік.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[5] https://zviazda.by/be/tags/stanislau-shabuneuski