Імёны пераможцаў рэспубліканскага тэлевізійнага конкурсу «Талент краіны», які трэці год запар ладзіць тэлеканал АНТ пры падтрымцы Міністэрства культуры, Беларускай акадэміі музыкі і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, стануць вядомыя ўжо ў гэту суботу, 15 снежня.
Нагадаем, сёлета свае творчыя здольнасці ў музіцыраванні, спевах, харэаграфічным мастацтве і арыгінальным жанры (дэкламацыя, акцёрскае майстэрства, цыркавое мастацтва) дэманстравалі каля 400 дзяцей і падлеткаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, аднак пасля некалькіх этапаў кастынгу на конкурс трапілі толькі 48 найлепшых кандыдатаў. Паводле ўмоў праекта, пераможцаў будзе двое, па адным у кожнай узроставай групе (5—10 гадоў і 11—15 гадоў). Менавіта яны атрымаюць галоўны прыз — грант ад спецфонду па падтрымцы таленавітай моладзі. Акрамя таго, прыемнымі і каштоўнымі падарункамі ад партнёраў конкурсу будуць адзначаны ўладальнік прыза глядацкіх сімпатый, а таксама ўсе 10 фіналістаў.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/talent-krainy