Рыгор Барадулін (1935—2014) — геніяльны беларускі паэт, эсэіст, перакладчык, дзіцячы пісьменнік, літаратурны крытык, грамадскі дзеяч. Народны паэт Беларусі. Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны», латвійскім ордэнам Трох Зорак, медалём Францыска Скарыны. Ганаровы доктар БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Намінаваўся на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
Працаваў рэдактарам у розных перыядычных выданнях: газеце «Советская Белоруссия», часопісах «Бярозка», «Полымя», у выдавецтвах «Беларусь», «Мастацкая літаратура». У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Пры жыцці аўтара было апублікавана больш за 100 кніг, сярод якіх зборнікі паэзіі, пераклады на беларускую мову паэтаў свету, сатырычныя і гумарыстычныя творы.
Вершы — Рыгор БАРАДУЛІН, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.
Куплет 1:
А снегапад напаў на сад.
Віднее на дварэ.
Хто сівізну маю назад
З вясною забярэ?
Прыпеў:
Сняжок засведчыць
Малады,
Што светла ўсё было.
Не май бяды —
Мае сляды
Завеяй замяло...
Куплет 2:
Святлею, як зімовы сад.
Вясновым быць не мне.
Іду, узімелы, наўпапад
Па белай цаліне.
Куплет 2:
А сад не ўзварухне галін,
Я сум не ўзварушу.
Хоць ласкай апячы ўспамін,
Як некалі душу!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/muzyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu