На захадзе Брэсцкай вобласці за суткі выпала дэкадная норма ападкаў. Больш за ўсё снегу намяло ў ваколіцах Брэста. У панядзелак зафіксавана некалькі аварый. Спецыялісты звязваюць іх з няправільным рэжымам руху ва ўмовах снегападу.
Дарожна-транспартнае здарэнне на трасе Брэст — Высокае адбылося ранкам у панядзелак. Кіроўца легкавіка не ўлічыў умовы надвор'я, не справіўся з кіраваннем і вылецеў на сустрэчную паласу. Гэта справакавала сутыкненне з маршрутным мікрааўтобусам «Брэст — Высокае». У выніку аварыі кіроўца легкавіка загінуў.
Яшчэ адно лабавое сутыкненне адбылося ў Івацэвіцкім раёне. Там кіроўца неабдумана пайшоў на абгон і збіў сустрэчную машыну, тры чалавекі з якой трапілі ў бальніцу.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[5] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc
[6] https://zviazda.by/be/tags/snegapad