zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Мінфін не бачыць рызык для выканання бюджэту з-за ваганняў цэн на нафту

  • 19.12.2018 15:36

Мінфін Беларусі не бачыць рызык для выканання даходнай часткі бюджэту і знешніх абавязацельстваў з-за ваганняў цэн на нафту. Пра гэта сёння журналістам заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае БЕЛТА [1].


Праект бюджэту Беларусі на 2019 г. разлічаны зыходзячы з кошту нафты $ 60 за бараль. На думку Максіма Ермаловіча, залішняга аптымізму ў гэтым няма. "Мы разглядалі гэтую цану, калі фармавалі бюджэт, як умерана песімістычны, - сказаў ён. - $60 за бараль - гэта цалкам камфортная цана з пункту гледжання крыніц фарміравання даходнай часткі бюджэту, нават ва ўмовах рэалізацыі падатковага манэўру ў Расійскай Федэрацыі".

Бюджэтнае правіла, якога прытрымліваецца беларускі бок, дазваляе не ўвязваць бягучыя выдаткі бюджэту, выдаткі капітальнага характару з мэтавымі даходамі - паступлення вывазных мытных пошлін ці пошлін на нафту і нафтапрадукты. "Рызык для выканання асноўнай часткі бюджэту змяненне гэтых даходаў не стварае", - сказаў міністр. Паводле яго слоў, нават ва ўмовах пагаршэння сітуацыі з выкананнем падатковых даходаў у частцы вывазных мытных пошлін ці пошлін на нафту і нафтапрадукты, іх будзе дастаткова для таго, каб знівеліраваць ваганні. "Для бюджэту рызыка расцэньваецца як ніжэй сярэдняга", - рэзюмаваў ён.

Тэгі:
  • Мінфін [2]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/minfin