Студэнты юрыдычнага факультэта і Юрыдычнага каледжа БДУ ўжо на працягу некалькіх месяцаў наведваюць сталічны дзіцячы дом №2, дзе ў гульнявой інтэрактыўнай форме праводзяць заняткі з вучнямі 7-9-х і 11-х класаў. Раз у месяц на тэматычных лекцыях школьнікаў знаёмяць з правамі чалавека, канстытуцыяй і крымінальнай адказнасцю для непаўналетніх.
Таксама ў рамках праекта студэнты расказваюць старшакласнікам аб спецыяльнасцях з беларускіх ВНУ і каледжах, дапамагаюць ім вызначыцца з выбарам будучай прафесіі. Мэта праекта — дапамагчы дзецям у сацыялізацыі ў грамадстве.
Таксама выхаванцам дзіцячага дома аказваецца дапамога і ў вучобе. Некалькі разоў у месяц студэнты БДУ праводзяць з імі дадатковыя заняткі па школьных прадметах і імкнуцца знайсці індывідуальны падыход да кожнага навучэнца.
Ініцыятарам праекта выступіў юрыдычны факультэт БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yurydychny-fakultet-bdu