Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу [4] або 3bеlаrus.bу [5] і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».
Ці ведалі вы, што:
пошчак — пералівісты гук;
дру́з — маса з бітага камення;
каламя́нка — моцная льняная тканіна;
зага́на — недахоп, які выклікае асуджэнне;
тры́зніць — гаварыць у хворым стане, галюцыніраваць;
ліпе́ць — ледзь-ледзь трымацца;
як слова сказаць — вельмі хутка нешта зрабіць (беларусы яшчэ скажуць: як стой, як вокам згледзець, як бач; рускія: в мгновенье ока);
адны слёзы — 1) вельмі дрэнны, мізэрны; 2) вельмі мала (беларускія адпаведнікі: глядзець няма на што, нікуды не варты; рускі: ни в какие ворота).
Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://tvrgomel.by/
[5] http://3belarus.by/
[6] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyaem-pa-belarusku-0